🔥 Зайграй на Graj! 🔥
Конкурс для маладых выканаўцаў «Зайграй на Graj!». Яго пераможца выступіць на беларускім музычным фэсце ў варшаўскім клубе Niebo разам з легендарнымі беларускімі гуртамі — Volski, J:Морс, Dzieciuki, РСП, Дай Дарогу!
⏳ Конкурс праходзіць у 4 этапы:
🔹цяпер і да 30 ліпеня — прыём заявак ад артыстаў;
🔹31 ліпеня — абвяшчэнне 10 фіналістаў конкурсу (адбор ладзіць каманда фэсту);
🔹1–19 жніўня — народнае галасаванне на каналах фестывалю;
🏆 20 жніўня — абвяшчэнне пераможцы, які і выступіць на фэсце Graj.
Гэты конкурс – добрая магчымасць маладым артыстам не толькі прадставіць сваю музыку, але і знайсці новых прыхільнікаў ды атрымаць жывую рэакцыю слухачоў.
📍 Падаць заяўку на ўдзел можна ўжо сёння: https://goo.su/nN9d
📍 Сувязь з арганізатарамі: [email protected]
Удачы канкурсантам! 🔥
💥 Увага! Розыгрыш квіткоў на пяты фестываль беларускай музыкі Graj 2026!
🥇2 квіткі на Graj + цішотка
🥈2 квіткі на Graj + торба
🥉2 квіткі на Graj
❗️УМОВЫ:
1. Падпісацца на акаўнт @graj.fest
2. Зрабіць рэпост гэтай публікацыі
3. Адзначыць у каментарах аднаго сябра праз @ (адзін сябар - адзін каментар), колькасць каментароў неабмежаваная.
🎁 ВЫНІКІ РОЗЫГРЫШУ:
6 чэрвеня ў сторыз @graj.fest пераможца будзе выбраны з дапамогай генератара выпадковых лічбаў!
🫶🏻 Да сустрэчы 5 верасня ў клубе Niebo!
🎸 Graj 2026: пяць гадоў музыкі, што аб’ядноўвае!
🎤 5 верасня ў варшаўскім клубе Niebo адбудзецца юбілейны — ужо пяты — фестываль беларускай музыкі Graj. За гэты час імпрэза стала адной з ключавых культурных падзей для беларускай супольнасці ў Польшчы і па-за яе межамі. Фестываль штогод аб’ядноўвае найлепшых музыкаў і сотні аматараў жывой музыкі, ствараючы прастору для сустрэч, творчасці і натхнення.
Сёлета сцэна Graj выбухне энергіяй і эмоцыямі дзякуючы яркаму складу:
🔸 Volski
🔸 J:Морс
🔸 Dzieciuki
🔸 Дай Дарогу!
🔸 Разбітае Сэрца Пацана
Будзе моцна, шчыра і максімальна па-беларуску!
Вядучымі вечара стануць Валер Руселік і Марына Савіцкая — яны зададуць настрой і створаць атмасферу сапраўднага свята.
🎨 Акрамя музыкі, на фестывалі будзе працаваць арт-маркет, дзе можна будзе набыць унікальныя вырабы беларускіх майстроў.
Таксама пройдзе дабрачынны аўкцыён — выдатная магчымасць падтрымаць нашых творцаў і зрабіць нешта добрае.
📌 Дата: 5 верасня 2026
Месца: клуб Niebo (Nowy Świat 21c, Warszawa)
Пачатак: 17:00
🎫 Квіткі: https://ticketshop.eu/en/events/107403
Graj 2026 — ідэальнае месца, каб сустрэцца з сябрамі, пачуць любімых выканаўцаў і правесці вечар на галоўнай беларускай музычнай падзеі года!
🇵🇱 Festiwal muzyki białoruskiej Graj 2026
5 września warszawski klub Niebo zamieni się w epicentrum białoruskiej muzyki! Piąta edycja festiwalu Graj zgromadzi najlepszych białoruskich artystów:
• Volski
• J:Морс
• Dzieciuki
• Дай Дарогу!
• Разбітае Сэрца Пацана (RSP)
To będzie wieczór pełen emocji, autentycznej energii i muzyki, która łączy. Serdecznie zapraszamy do zapoznania się z muzyką białoruską!
📅 Data: 5 września
📍 Miejsce: NIEBO
(Ul. Nowy Świat 21C, Warszawa)
🕔 Start: 17:00
🎫 Bilety: https://ticketshop.eu/en/events/107403
Dołączcie – zagrajmy razem!