Мы сняли для вас большой НОВОГОДНИЙ ВЫПУСК, а специально для поклонников группы "Разбітае сэрца пацана", мы выложили у нас на канале отдельный выпуск с фронтменами РСП.
Посмотрите и оцените образы, которые @prishivalko_stylist и @kucherenko_olga_ подобрали для своих гостей!
Оставайтесь с нами! Будем ланчевать!💃💃💃
Культавы гурт Разбітае сэрца пацана падчас шоў Сепультура Alive выканаў свой неўміручы хіт Розавы закат. Зацаніце, як гэта было ў прамым эфіры, і спявайце разам з хлопцамі!
#музыка #беларусь #концерты
Гэтай восенню гурт Prypiać выпраўляецца ў тур па Польшчы, каб выступіць на разагрэве Петли Пристрастия @petliaband ў апошнім туры гурта.
Прыходзьце паслухаць ужывую песню Мроя, якая мае выйсці 25 кастрычніка, а таксама іншыя выпушчаныя і нявыпушчаныя песні!
Квіткі на канцэрты можна набыць на сайце petliatour.com
#prypiać #postpunk #belarus #петляпристрастия #тур #poland
У нашай студыі удзельнікі гурта Prypiać – Казімір Палтава, Цімафей Bassmuch і Дзяніс Тарасенка.
«Прыпяць» – назва, ад якой і дрыжыкі па скуры, і постсавецкая настальгія, і трохі таямнічасці. У ёй быццам і рэчышча, і горад-прывід, і нейкая ўласная гісторыя. Як яна з'явілася? Глядзіце на Белсат Life 🎥
#раніцазбелсатам
UPD: Канцэрт перанесены ў залю па тэхнічных абставінах. Але доступ да адкрытай прасторы для вас захоўваецца! 🙌
Другое JUNACTVA — беларускі оўпен-эйр у самым сэрцы Варшавы! ☘️
Файная музыка, лёгкі вецер у валасах, халодны напой і ружовы захад сонца — усё, што трэба для сапраўднага летняга настрою. Праз два тыдні мы сустрэнемся ў двары Komuna Warszawa @komunawarszawa , каб нарэшце ўдыхнуць лета поўнымі грудзьмі!
На сцэне JUNACTVA зайграюць:
📟 РАЗБІТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА @rspband — танцы на аскепках пад пранізлівую лірыку на трасянцы!
👯♂️ ili-ili @ili_ili.hurt — драйв без тармазоў, рамантыка без межаў!
🦋 Света Бень @svetabenprojects & Галя Чыкіс @chikissecrets — пяшчота і рашучасць, трымайце вашы сэрцы!
👉🏻 18 чэрвеня 19:00
📍 Komuna Warszawa (летняя сцэна)
🎟️ Квіткі па спасылцы ў шапцы профілю @inexkult
Ранняя птушка 100 zł — вось-вось скончацца!
Звычайны 130 zł — колькасць абмежаваная!
Адчайны 150 zł — перад фэстам!
Ачмурэнны 200 zł — для тых, хто падтрымлівае INEXKULT як бацькі студэнта!
🌞 Бярэм сонцаахоўныя акуляры, набываем квіткі, чакаем JUNACTVA!
Алеся, дай свой целефон 🙏
Чакаем усіх Алесь
18.04 у Гданьску @drizzlygrizzly_gdansk
19.04 у Беластоку @bialystokmusicclub
#разбітаесэрцапацана #рсп #rspband #rspgurt
Слухай наш новы альбом “Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех”
Канцэртная прэзентацыя:
16.04 Познань
17.04 Кракаў
18.04 Гданьск
19.04 Беласток
24.04 Уроцлаў
9.05 Варшава
10.05 Вільня
Квіткі на rspband.com
Гэта заява пра час, людзей і каханне, якое працягвае біць у грудзях, нават калі ўсё астатняе разбураецца.
Альбом складаецца з сямі песень, напісаных у розныя моманты — падчас беларускіх падзей 2020 года, арышту і вымушанай падвойнай эміграцыі. Гэта не проста творы, гэта асабістыя гісторыі, перажытыя глыбока і без фільтра.
Пасля эксперыментальнага рэлізу, РСП вяртаецца да свайго класічнага гучання: жывога, сырага, максімальна блізкага да канцэртнага. Ніякай паказухі — толькі голас, інструменты і пачуцці.
У новым альбоме кожны можа пазнаць сябе: свае страты, свае смешныя ды абсурдныя моманты, свае мары і страхі. Хтосьці пасмяецца, хтосьці, можа, і паплача. Але галоўнае — пражыць гэты альбом разам з намі, як старую, але вельмі патрэбную размову з тым, хто цябе сапраўды разумее.
Бо калі кругом свінарнік, хіба не час стаць прыгожым?
Час ляціць, нібы ракета,
Свет змяняецца, але!
Ёсць канстанта ў сусвеце —
Гэта наша РСП!
Новы ёсць для вас альбом,
Ждзём сустрэчы,
Очень ждзём!
Відэа: @u.lepiashinsky
#рсп #rspband #rsptour #ровар