Я рэдка расказваю пра сэнс сваіх татуіровак, але пра гэтую можна.
Гэта малюнак сына. Канец 2021 года, Львоў, мы ўжо з'ехалі. Я працягвала маляваць лісты палітвязню, гісторыя якога мяне разарвала на часткі. Менавіта маляваць.
І вось мы с сынам селі маляваць ліст, ён намаляваў горад-дом, з якога толькі з’ехаў, але, вядома, не разумеў, што гэта хутчэй за ўсё назаўжды. Арыгінал гэтага малюнка адправіўся ў лісце ў калонію, а ягоная копія засталася на маёй руцэ. Вось такі нявінны на першы погляд адбітак часу.
Помню, ехаў са мной мужчына ў ліфце. Мы разам выйшлі, ён мяне дагнаў і сказаў, што гэта найлепшая татуіроўка, якую ён калісьці бачыў.
Тату @potatotattoo_
Фота @arakhouskaya
З цеплынёй успомнілі самыя актыўныя і хуткія зборы на Gronka мінулага сезона (па версіі Пашы і Крысціны 🙃).
📹⚡️Працягваем серыю відэа з Паўлам Ліберам і Крысцінай Дробыш, каб бліжэй пазнаёміцца з платформай, даведацца навіны ці цікавыя інсайты ад каманды.
🔗 А на сайце Gronka шукайце новыя гісторыі і зборы на праекты, якія можна падтрымаць прама цяпер!
Якія зборы вы адразу прыгадваеце ў памяці? Дзяліцеся ў каментарах 💭
Я хачу пакінуць гэты дзень тут
Сёння давялося нарэшце трапіць на майстар-клас па калажы @arakhouskaya@collage_pattern
Я не ведаю, як перадаць адчуванні... Мяне забрала ў працэс і вынесла праз 1,5 гадзіны будзільнікам. Выйшла ажно два калажы, адзін - пра спадарыню Ніну Багінскую. Убачыла сярод безлічы запасаў Іры ейнае фота ў нямецкім часопісе і завісла.
Прыйшло шмат народу, нам ледзьве хапала нажніц на кучу народу, але натхнення было столькі, што не змяшчалася ў @karma7warsaw . Мы нават засведчылі заход манахіні ў бар, што было ўспрынята як блаславенне 😊 Карацей, будзеце бачыць Ірыны абвесткі пра майстар-клас, ідзіце, нават не думайце, гэта найлепшыя 1,5 гадзіны за тыдзень
«My Dear,
знайдзі тое, што любіш, і дазволь гэтаму забіць цябе. Няхай яно высмакча з цябе ўсе сілы. Няхай учэпіцца табе ў спіну і цягне ў непазбежны нябыт. Дазволь яму забіць цябе і зжэрці твае рэшткі. Усё забівае, павольна ці хутка, але значна лепш, калі цябе заб’е тое, што любіш».
Чарльз Букоўскі
📸 @ruslan_sereduk
Беларуская кухня – гэта не толькі бабуліны сшыткі і старадаўнія рэцэпты
Вы будзеце здзіўленыя, але сёння ёсць кнігі, дзе простыя і зразумелыя стравы апісаныя на роднай мове, з увагай да традыцый і здаровага падыходу да ежы.
Дзе знайсці сучасныя рэцэпты па-беларуску, распавядае аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш.
💃🏼Даведацца больш цікавага і важнага можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» Беларуская кухня – гэта не толькі бабуліны сшыткі і старадаўнія рэцэпты
Вы будзеце здзіўленыя, але сёння ёсць кнігі, дзе простыя і зразумелыя стравы апісаныя на роднай мове, з увагай да традыцый і здаровага падыходу да ежы.
Дзе знайсці сучасныя рэцэпты па-беларуску, распавядае аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш.
💃🏼Даведацца больш цікавага і важнага можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
Сёння беларуская мова амаль не прадстаўлена ў свеце штучнага інтэлекту. Гэта значыць, што без намаганняў з боку супольнасці яна можа проста не апынуцца ў будучыні, дзе тэхналогіі ўсё часцей размаўляюць з намі голасам.
🔊 Sonora – гэта праект па стварэнні якаснай мадэлі сінтэзу маўлення (Text-to-Speech) на беларускай мове.
Так беларуская мова загучыць у сучасных тэхналогіях – у дадатках, аўдыякнігах, адукацыі і AI-прадуктах.
⚡️На Gronka стартаваў збор на стварэнне якаснага аўдыёдатасэта беларускай мовы.
Гэта першы і самы важны крок – сабраць сродкі на стварэнне набора студыйных аўдыязапісаў, на якіх будзе навучацца мадэль, што стане асновай для навучання беларускай TTS-мадэлі (тэхналогіі, якая ператварае тэкст у натуральнае чалавечае маўленне).
Без якаснага датасэта немагчыма стварыць натуральны, жывы і дакладны сінтэз маўлення. Менавіта на гэтым этапе вызначаецца, як будзе гучаць мова: ці будзе яна «робатнай» або сапраўды жывой, з інтанацыяй, эмоцыямі і характарам.
🧡 Падтрымліваючы Sonora, вы дапамагаеце беларускай мове загучаць у свеце, які ўжо будуецца вакол голасу і штучнага інтэлекту.
Кожны данат — гэта гадзіны студыйнага запісу, большы датасэт і лепшая якасць беларускага голасу.
Дзякуй, што робіце гэта магчымым! ✨
🔗 Спасылка на падтрымку — у шапцы профілю.
Мы з гэтымі дзяўчынамі афігеннымі @dzi_chka@nasikvasilchuk адзін класны праект калісьці зрабілі 💙 запілілі цэлы музычны альбом 😬 нарэшце займелі супольнае фота. Проста ведайце, яны афігенныя і я іх страшэнна паважаю 🙌
Мела гонар правесці афіцыйную частку 30-га ва ўсіх сэнсах гістарычнага Дня народзінаў @viasna96
📸 @ruslan_sereduk
Сустрэча з Нобэлеўскім лаўрэатам, стваральнікам "Вясны" Алесем Бяляцкім
Па-першае, уражвае колькасць людзей. З улікам таго, што была рэгістрацыя, абмежаваная па часе. Шмат замежнікаў. Чарга па подпіс стаяла да дзвярэй і яшчэ трошкі далей. Людзі прывіталі Алеся Бяляцкага воплескамі, стоячы.
Я сядзела і разглядала людзей навокал. І мне мроіліся людзі з мінулага. Твары наведнікаў былі так падобныя на тых, хто застаўся па той бок барыкад. Я раптам уявіла, што гэта ўсё магло б адбывацца дома.
А потым я шчэ 15 разоў праслязілася. Хаця на настальгію па Беларусі не хварэю. Я адчувала, што дакранулася да нечага надзвычай важнага, гістарычнага. Проста тут і цяпер.
Жонка спадара Алеся, Наталля, выкладала ў мяне ў Акадэміі. Але, прызнаюся, не дужа ў мяне хапала сіл на ўсе лекцыі. У акадэміі наагул мала на што хапала сіл. І вось спадарыня Наталля тут, спадар Алесь. Асобы! І я, якой проста хочацца ціхенька сядзець і слухаць, слухаць, слухаць...
Дзякуй @viasna96@pen_belarus@uniwersytetwarszawski і @buzhan.photo 🤍
TUTAKA FEST'24
Незаслужана згубленае ў нетрах памяці фота. Наглуха не помню, хто аўтар 😬
Гэта я да чаго. Нічога не плануйце на 16-19 ліпеня, акрамя паездкі на @tutakafest 🔥
Пакуль не ведаю, у якім статусе я там буду, але патусіць планую ў любым разе. Далучааааайся!
#tutakafest #tutaka #Poland #Belarus
Якія зборы на Gronka не прымаліся, і перад якімі маральнымі выбарамі стаяла каманда? Ці закрываў Павел Лібер зборы на Gronka асабіста, і колькі паспяховых кампаній увогуле было на платформе?
📹⚡️ З задавальненнем дзелімся з вамі працягам серыі відэа з Паўлам Ліберам і Крысцінай Дробыш, каб бліжэй пазнаёміцца з платформай, даведацца навіны ці цікавыя інсайты ад каманды.
🔗 Заходзьце на наш сайт, падтрымлівайце новыя зборы, падавайце свае праекты і давайце разам ствараць новыя краўдфандынгавыя гісторыі!
А што бы вы запыталі ў каманды Gronka? Дзяліцеся ў каментарах 💭
Сітуацыя наступная 😬
Мне далі медаль. Хто помніць, я вяла ў 2020-2021 так званыя хронікі купалаўскіх франтоў. Во цяпер і медаля маю, як ветэранка.
Іначай кажучы датрындзелася. Бо ў асноўным мая праца - гэта гаварыць: са сцэны альбо ў мікрафон, альбо ўсё адразу. Часта праца застаецца незаўважнай. Таму ўдвая прыемна быць адзначанай вось так, цэлым медалём.
Дзякую ўсім датычным! А асабліва чалавеку, які навучыў мяне граматна гаварыць па-беларуску і мучыць гэтым іншых дыктараў. Без яго не было б ані кніг, ані фільмаў, ані таго Купалаўскага, які мы вынеслі з сабой у жніўні 2020-га.
@prezident.sveta