Home belsatPosts

Belsat TV

@belsat

Першае незалежнае тэлебачанне ў Беларусі 📡 PL @bielsatpl ↓ Важныя спасылкі ↓
Followers
101k
Following
342
Account Insight
Score
63.7%
Index
Health Rate
%
Users Ratio
295:1
Weeks posts
Гісторыя са шчаслівым фіналам 🥹 Хвастатаму ўдалося захаваць свае 9 жыццяў і хіба што толькі напужаўся 🎥
163 4
3 hours ago
17 траўня Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Угандзе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. Ліхаманка ўжо прывяла да 80 меркаваных смерцяў, а таксама дзевяці лабараторна пацверджаных і 246 меркаваных выпадкаў захворвання, заяўляе СААЗ 📰 Буйныя ўспышкі ліхаманкі Эбола выклікаюць тры розныя вірусы. Гэтая ўспышка выклікана менавіта штамам віруса Бундыбугё (Bundibugyo), ад якога няма адобраных сродкаў лекавання або вакцын. Па дадзеных СААЗ, гэта ўжо 17-я ўспышка захворвання ў краіне, дзе вірус Эбола быў упершыню выяўлены ў 1976 годзе. Усе папярэднія ўспышкі, за выключэннем адной, былі выкліканыя іншымі штамамі. Гэтая эпідэмія можа быць значна маштабнейшай, бо зараз расце колькасць паведамленняў пра меркаваныя выпадкі захворвання. Акрамя таго, у пацярпелых раёнах зарэгістравалі не менш за чатыры выпадкі смерці сярод медыцынскіх работнікаў, а гэта «выклікае асцярогі наконт унутрыбольнічнай перадачы інфекцыі, прабелаў у мерах прафілактыкі і кантролю інфекцыі, а таксама патэнцыйнага распаўсюджвання захворвання ўнутры медыцынскіх устаноў». Эбола – гэта цяжкае, часта смяротнае захворванне. Сярэдні паказчык смяротнасці ад ліхаманкі складае каля 50%, але ранняя інтэнсіўная падтрымліваючая тэрапія, якая ўключае рэгідратацыю і лячэнне сімптомаў, павышае выжывальнасць. Заражэнне вірусам можа адбыцца ад іншага чалавека пры прамым кантакце (праз пашкоджаную скуру або слізістыя абалонкі). Але людзі не могуць перадаваць хваробу да з’яўлення сімптомаў ✍🏻
22 0
4 hours ago
«Інакш я проста паступіць не мог» ❤️‍🩹 Нехта ж выкідае бездапаможных жывёлін. Як добра, што сусвет не без спагадлівых людзей 🎥
250 5
4 hours ago
Украінскі ваенны эксперт у сферы радыёэлектроннай барацьбы Сяргей Бяскрэстнаў заявіў пра магчымую актывацыю пунктаў кіравання расейскімі «Шагэдамі» з тэрыторыі Беларусі. Паводле ягоных словаў, падчас масаванай атакі 13 траўня ўкраінскія вайскоўцы зноў зафіксавалі працу радыёмадэмаў на борце беспілотнікаў РФ каля беларускай мяжы ✍🏻 Бяскрэстнаў напісаў у сваім акаўнце ў Facebook, што адлегласць ад дронаў да тэрыторыі Расеі складала каля 500 кіламетраў, таму прамое кіраванне з РФ было немагчымым. «Дапускаю паўторную працу пункта радыёкіравання «Шагэдамі» з тэрыторыі РБ, але ўжо на вялікай глыбіні з сярэдзіны краіны. Пакуль што гэта адзінкавыя выпадкі. Сілы абароны Украіны трымаюць гэтае пытанне пад кантролем. Мы ніколі не прымаем ніякіх мер, не маючы 100-адсоткавай упэўненасці», – напісаў Сяргей Бяскрэстнаў. Раней, у лютым, украінскія ўлады паведамлялі пра знішчэнне сістэмы сувязі, якая дапамагала расейскім дронам атакаваць Украіну з беларускага кірунку. Паводле міністра абароны Украіны Міхайла Фёдарава, была ліквідаваная Mesh-сетка, праз якую «Шагэды» перадавалі інфармацыю аператарам. Тады Бяскрэстнаў тлумачыў, што для працы сеткі выкарыстоўваліся спецыяльныя рэтранслятары на тэрыторыі Расеі і Беларусі.
33 0
5 hours ago
Амерыканскі прапаведнік Фрэнклін Грэям выступаючы ў Менску заклікаў маліцца «за тых, хто стаіць ва ўладзе ў вашай краіне». У праграме заяўлялася, што ён мае выступіць з пасланнем пра любоў і мір 🎥
105 34
8 hours ago
У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 32-гадоваму навукоўцу і беларускамоўнаму рэпетытару Аляксею Сасноўскаму, які выкладаў у Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце ✍🏻 Маладога спецыяліста ў радыяцыйнай медыцыне прызналі вінаватым у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» і пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняй хіміяй»), піша «Наша Ніва» @nashaniva . Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму дэталі абвінавачання застаюцца невядомымі. Аляксей Сасноўскі – малады навуковец, які ў 2018 годзе завяршыў навучанне ў БДМУ, пасля чаго абараніў магістарскую дысертацыю і паступіў у аспірантуру. З канца 2022 года займаў пасаду асістэнта на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі медуніверсітэту. Паралельна з выкладаннем Сасноўскі працаваў над кандыдацкай дысертацыяй, прысвечанай уплыву радону ў паветры на здароўе чалавека, і паспеў апублікаваць два дзясяткі навуковых прац. Вядома, што Сасноўскі актыўна займаўся рэпетытарствам, дапамагаючы школьнікам рыхтавацца да выпускных тэстаў і алімпіядаў па хіміі ды біялогіі. Адметнай рысаю ягонае працы была прыхільнасць да роднай мовы: свой профіль на спецыялізаваным сайце ён вёў па-беларуску, а для вучняў, якія выбіралі навучанне на беларускай мове, уводзіў адмысловую 10-адсоткавую зніжку. Профіль выкладчыка меў выключна станоўчыя водгукі, дзякуючы добрай падрыхтоўцы ягоныя вучні атрымлівалі высокія балы на іспытах.
76 4
9 hours ago
У цэнтры італьянскага гораду Модэна аўтамабіль на вялікай хуткасці ўехаў у натоўп пешаходаў, у выніку чаго пацярпелі каля дзесяці чалавек. Як паведамляюць італьянскія медыі, пасля наезду кіроўца выйшаў з машыны і нанёс нажом раненне мінаку, які спрабаваў яго спыніць 📰 Падазраванага затрымалі самі жыхары гораду, паведамляе выданне Ansa: некалькі чалавек пачалі пераслед і перадалі мужчыну праваахоўнікам. Паводле папярэдняй інфармацыі, нападнікам аказаўся 31-гадовы Салім Эль Кудры, які мае эканамічную адукацыю і жыве ў Модэне. Двое пацярпелых у цяжкім стане: 55-гадовы мужчына і 55-гадовая жанчына. На інцыдэнт адрэагавала прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні: «Выказваю сваё падтрыманне пацярпелым і іхным сем’ям. Таксама дзякую грамадзянам, якія мужна ўмяшаліся, каб спыніць нападніка, і праваахоўным органам за іхныя аператыўныя дзеянні. Упэўненая, што вінаваты будзе цалкам прыцягнуты да адказнасці за свае дзеянні», – напісала Мэлёні ў сваім акаўнце ў Х ✍🏻
37 4
12 hours ago
Фінал конкурсу прайшоў у ноч на 17 траўня. DARA (сапраўднае імя – Дарына Ётава) набрала 516 балаў: 204 ад прафесійнага журы і яшчэ 312 ад гледачоў 🥇 Упершыню з 2017 года ўдзельнік зрабіўся лідарам адразу ў абедзвюх сістэмах галасавання. Песня Bangaranga, назва якой з ямайскай мовы перакладаецца як «бунт», прысвечаная моцнай гераіні, што кідае выклік правілам. Для Балгарыі гэта стала першай перамогай у гісторыі конкурсу. Да гэтага краіна некалькі разоў прапускала ўдзел у «Еўрабачанні» праз фінансавыя цяжкасці, у 2023–2025 гадах краіна ўвогуле не была прадстаўленая на конкурсе. Другое месца заняў ізраільскі спявак Ноам Бетан, які атрымаў 343 балы. Трэцяй стала прадстаўніца Румыніі Аляксандра Кэпітанеску з песняй «Choke Me» – у яе 296 балаў. У топ-5 таксама ўвайшлі Аўстралія і Італія. Фаварыты букмекераў з Фінляндыі занялі толькі шостае месца, хоць перад фіналам ім прагназавалі амаль 40% верагоднасці перамогі. Украінская спявачка Leléka з песняй «Рідним» стала дзявятай, набраўшы 221 бал. Польшча заняла 12-е месца, а Літва – 22-е. Асобнай часткай шоу стала выступленне легенд «Еўрабачання», якіх арганізатары сабралі ў гонар 70-годдзя конкурсу. На сцэне з’явіліся Верка Сярдзючка, Аляксандр Рыбак, Руслана. Пры гэтым зоркі выконвалі не ўласныя песні, а вядомыя хіты іншых удзельнікаў конкурсу. Рыбак выйшаў на сцэну са сваёй фірмовай скрыпкай і выканаў кавер на песню «Congarulations» 🎙️
77 5
12 hours ago
Мілата тыдня: беларускамоўнаму хлопцу з ДЦП падораць кнігу Караткевіча, а яшчэ сертыфікат у кніжную краму 📚 На відэа, што завірусілася днямі ў беларускім сегменце сацсетак, Павел вядзе размову з менскім блогерам Belrels. Хлопец размаўляе па-беларуску і гаворыць, што хацеў бы набыць сабе кнігу Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», але тая каштуе занадта дорага. У каментарах знайшлася безліч ахвотных набыць для Паўла раман класіка айчыннай літаратуры або хаця б часткова скінуцца на яго, але ў выніку іхная дапамога не спатрэбілася – прадстаўнікі крамы oz.by напісалі, што самі падораць хлопцу том «Каласоў». На сувязь таксама выйшла іншая кнігарня – Marks.by, якая прапанавала Паўлу сертыфікат на закупы на суму 500 рублёў ✍🏻
612 18
1 day ago
Пра гэтую гарадзенку здымалі фільмы і называлі па ўсім свеце «Цуд з касічкамі». 16 траўня спаўняецца 71 год Вользе Корбут – нашай знакамітай гімнастцы. Паглядзіце 🎥
97 2
1 day ago
Сёння каля 80% інгрэдыентаў для вытворчасці медпрэпаратаў у Еўропе паступае з краінаў Азіі, перш за ўсё з Кітаю і Індыі, піша выданне La Tribune. Аднак скарачэнне авіязносінаў і нестабільнасць у рэгіёне, у тым ліку рызыкі, звязаныя з напружанасцю вакол Хурмузскай пратокі, ужо выклікаюць збоі ў пастаўках 📰 Асабліва ўразлівай аказалася вытворчасць так званых джэнерыкаў: масавых і танных лекаў, такіх як парацэтамол і некаторыя антыбіётыкі. Іх вытворчасць залежыць не толькі ад фармсектара, але і ад нафтахімічнай сыравіны, значная частка якой таксама паступае з Азіі. На фоне падаражэння і нестабільнасці паставак нават базавыя прэпараты, якія раней каштавалі менш за адзін долар, пачынаюць даражэць. «Калі сістэма знаходзіцца пад нагрузкай, растуць не толькі цэны: некаторыя прэпараты становяцца фізічна недаступнымі», – прыводзіць выданне словы эканаміста страхавой кампаніі Coface Джо Дуаі ✍🏻
22 0
1 day ago
Арцём Брухан падчас закрытай панэльнай дыскусіі ў Варшаве 16 траўня паведаміў, што замоўцамі выступілі міжнародныя партнёры і донары, а не сама Каардынацыйная рада ✍🏻 Паводле спікера КР, паведамляе выданне @zerkalo_io , партнёры самастойна прынялі рашэнне аб размяшчэнні рэкламы і, імаверна, знайшлі структуру або арганізацыю, якая замовіла інтэграцыю ў падкасце Іллі Варламава @varlamov «Чё происходит». «Партнёры знайшлі нейкую арганізацыю ці кагосьці, хто фактычна замовіў рэкламу ў Варламава, наколькі я ведаю», – кажа Брухан. Спікер КР таксама падкрэсліў, што Каардынацыйная рада не атрымлівала на гэта сродкаў і не прымала канчатковых рашэнняў адносна фармату прасоўвання. Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык адзначыла, што ў самой рады не было інфармацыі пра кошт рэкламы і пра тое, да каго менавіта будуць звяртацца для яе размяшчэння. Яна сказала, што гаворка ідзе пра донараў, аднак канкрэтных структураў прадстаўнікі КР не назвалі. «Я зараз не магу сказаць, таму што трэба ўзгадніць гэта з гэтымі партнёрамі, ці хочуць яны, каб іх называлі. Я так разумею, гэта фонды, так», – прыводзіць словы Брухана «Зеркало» «Я хацеў бы дадаць, што партнёры прымаюць рашэнні. Думаю, яны маглі кансультавацца з нашай медыягрупай. Але, так ці інакш, яны самі прымалі канчатковае рашэнне. Яны захацелі прарэкламаваць. Гэта не Каардынацыйная рада атрымала грошы. Гэта было іх рашэнне, якім чынам рэкламаваць, – растлумачыў спікер КР. Журналісты таксама пацікавіліся, ці не былі выкарыстаныя на рэкламу сродкі з пакета дапамогі Еўракамісіі ў 30 мільёнаў еўра для беларускай грамадзянскай супольнасці. Брухан адказаў, што не можа гэта каментаваць і не валодае такой інфармацыяй: «Канечне, не. Гэтага я не магу каментаваць, я не ведаю» 🎙️
81 6
1 day ago