Home vodbliskPosts

VODBLISK

@vodblisk

Беларускі анлайн-кінатэатр 🎥 Глядзі фільм «Моўныя партызаны» БЯСПЛАТНА
Followers
2,894
Following
124
Account Insight
Score
29.7%
Index
Health Rate
%
Users Ratio
23:1
Weeks posts
Як далучыцца да прагляду фільмаў на платформе VODBLISK? І колькі гэта каштуе? Расказваем! Фільмы дадаюцца на платформу штомесяц, першая стужка — «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча — стане даступнай у любым пункце планеты ўжо 1 сакавіка. Каб паглядзець упадабаны фільм, спачатку варта абраць яго на нашым сайце — у катэгорыі VODBLISK BELARUS ці VODBLISK INTERNATIONAL у залежнасці ад таго, у якой краіне вы цяпер знаходзіцеся. Далей — прайсці рэгістрацыю* і аплаціць доступ да стужкі. Доступ да любога фільма каштуе 5$ і выдаецца на 30 дзён, за гэты час фільм можна пераглядзець колькі заўгодна разоў! Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, VODBLISK у 2023 годзе будзе бясплатны. Гэта звязана з тым, што праз мэты бяспекі мы пакуль не можам прымаць плацяжы ад карыстальнікаў з Беларусі. Спадзяёмся, што ў блізкай будучыні беларусы ўнутры Беларусі, як і беларусы замежжа, змогуць не толькі знаёміцца з вартым увагі беларускім кіно, але і падтрымліваць яго стваральнікаў. *Калі вы рэгістраваліся на «Паўночнае ззянне» ў 2022 годзе, праходзіць паўторную рэгістрацыю не трэба, вы можаце проста ўвайсці ў стары кабінет. Падпісвайцеся на нас, расказвайце пра @vodblisk сябрам ды глядзіце беларускае кіно з намі!
209 7
3 years ago
VODBLISK — анлайн-кінатэатр, дзе можна пазнаёміцца з сучаснымі незалежнымі фільмамі, створанымі беларусамі. А яшчэ VODBLISK — гэта платформа для дыскусій, гутарак з беларускімі рэжысёрамі, прадзюсарамі ды іншымі кінадзеячамі. Наша мэта — сабраць беларускае кіно ў адным месцы, каб любы беларус ці замежнік змог даведацца больш пра наш кінематограф усяго ў пару клікаў. Калі вы гледзіце фільмы на @vodblisk , вы можаце: — не чакаць, калі той ці іншы беларускі фільм пакажуць на кінафэстах, — не марнаваць час на пошук рэдкіх беларускіх фільмаў у інтэрнеце, — і самае галоўнае, купляючы квіткі ў нашым анлайн-кінатэатры, вы можаце падтрымаць беларускіх творцаў! Каб глядзець фільмы на платформе VODBLISK, трэба зарэгістравацца на сайце кінатэатра, выбраць упадабаны фільм ды купіць* да яго доступ (за 30 дзён вы зможаце паглядзець фільм любую колькасць разоў!). Падпісвайцеся на нас, расказвайце пра @vodblisk сябрам ды глядзіце беларускае кіно з намі! *Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, VODBLISK у 2023 годзе будзе бясплатны.
206 2
3 years ago
Вітаем вас на старонцы анлайн-кінатэатра беларускіх фільмаў VODBLISK! VODBLISK створаны камандай кінафэсту «Паўночнае ззянне» @northernlightsff з важнай мэтай — сабраць у адным месцы крутыя беларускія фільмы. Як кажа заснавальніца анлайн-кінатэатра Воля Чайкоўская @chajkouskaya , VODBLISK — платформа, пакліканая праліць святло на беларускае кіно, зрабіць яго даступным, вядомым і папулярным. Стужкі, адмыслова адабраныя куратарамі, будуць з’яўляцца на платформе штомесяц, папаўняючы пакрысе нашу калекцыю. Доступ да любога фільма можна купіць* на 30 дзён ды глядзець яго колькі заўгодна разоў! Ужо 1-га сакавіка стане даступны першы фільм — «Мая бабуля з Марса», кранальная дакументальная гісторыя, знятая беларусам Аляксандрам Міхалковічам. Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках ды глядзіце фільмы ў анлайн-кінатэатры VODBLISK, тым самым падтрымліваючы беларускіх аўтараў. *Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, VODBLISK у 2023 годзе будзе бясплатны.
249 6
3 years ago
Мы папрасілі Валянціна Сюйкевіча @valancin_xu адказаць на пытанні пра беларускую мову. Што здаецца самым складаным у беларускай для замежніка, які яе вывучае? З чаго наогул пачаць знаёмства з беларускай? Якія кнігі ў гэтым дапамогуць? І што агульнага паміж беларускай і кітайскай? Дзякуем Валянціну за цікавосткі 💛 А каб даведацца, як самі беларусы пашыраюць беларускую мову ў Беларусі, глядзіце новы фільм Тані Гаўрыльчык «Моўныя партызаны». Фільм даступны бясплатна на платформе @vodblisk кожнаму й кожнай!
376 23
2 days ago
Днямі адбыўся камерны паказ фільма Тані Гаўрыльчык «Моўныя партызаны» ў офісе Documentary Association of Europe @docassociationeu ў Берліне Паглядзець фільм пра стан беларускай мовы і людзей, што за яе змагаюцца, можаце і вы — у якім бы горадзе вы ні знаходзіліся! Завітвайце на платформу нашага анлайн-кінатэатра @vodblisk і глядзіце фільм «Моўныя партызаны» бясплатна 💛
31 0
8 days ago
Аліна і Ігар — героі фільма «Моўныя партызаны» — усяляк падтрымліваюць беларускую мову, пашыраюць яе ўжыванне ў публічнай прасторы і абараняюць правы тых, хто на ёй размаўляе. Сёння мы хочам нагадаць і пра іншых людзей і праекты, якія клапоцяцца пра беларускую і выдаюць на ёй родную і замежную літаратуру 💛 Адзначайце ў каментах іншыя кнігарні і выдавецтвы, дзе купляеце кнігі па-беларуску!
19 0
11 days ago
Глядзі фільм «Моўныя партызаны» ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно @vodblisk ! Бясплатна ў любым пункце свету! #Беларусь #беларускаямова
59 1
14 days ago
Каб працягваць абараняць беларускую мову, Аліна і Ігар былі вымушаныя пераязджаць з кватэры ў кватэру, хаваючыся ад пераследу з боку беларускіх прарасійскіх уладаў. Урэшце яны вымушана з’ехалі ў замежжа, але працягнулі сваю справу. Глядзі фільм «Моўныя партызаны» Тані Гаўрыльчык на @vodblisk — бясплатна паўсюль!
535 23
17 days ago
Архіўныя кадры ў фільме «Моўныя партызаны» рэжысёркі Тані Гаўрыльчык Дакументальны фільм «Моўныя партызаны» спрабуе адказаць на пытанне, што адбываецца, калі мова становіцца палітычным выбарам. На прыкладзе адной сям’і стужка паказвае, як беларуская мова ў сучаснай Беларусі становіцца формай супраціву і штодзённай «ціхай» барацьбы з сістэмай. Глядзі фільм Тані Гаўрыльчык бясплатна з любога пункту свету — на нашай платформе пасля рэгістрацыі.
888 2
21 days ago
BE/EN 💛 Фільм Тані Гаўрыльчык «Моўныя партызаны» — прэм’ера на @vodblisk Глядзі БЯСПЛАТНА ў любым пункце свету! Аліна і Ігар больш за дзесяць гадоў змагаюцца за прысутнасць беларускай мовы ў публічнай прасторы. Пасля 2020 года іх дзейнасць, магчымая раней, паставіла актывістаў пад пагрозу. Ратуючыся ад пераследу, Аліна і Ігар сышлі ў падполле, але працягнулі сваю барацьбу. 💛 Tanya Haurylchyk’s film Language Partisans premieres on @vodblisk Watch for FREE from anywhere in the world! Alina and Ihar have been fighting for the presence of the Belarusian language in the public sphere for more than ten years. After 2020, activities that had previously been possible put the activists at risk. Escaping persecution, Alina and Ihar went into hiding, but continued their work.
215 14
26 days ago
А пытаемся пра гэта не проста так... Мы рыхтуем для вас прэм’еру ды неўзабаве раскажам усе падрабязнасці пра новы фільм на @vodblisk ! Беларуская мова адыгрывае ў ім асаблівую ролю 🙂‍↕️ А пакуль дзяліцеся ў каментах улюбёнымі беларускімі словамі! Усё прачытаем!
26 19
1 month ago
27 жніўня мы сыходзім на вакацыі на нявызначаны тэрмін. Але перад гэтым мы падрыхтавалі сюрпрыз і розыгрыш. Не прапусціце кінамарафон і гартайце карусель!
32 2
8 months ago