Музей Петруся Броўкі

@museum.brouka

🤗Графік працы: Аўторак-нядзеля, 10.00-19.00
Followers
3,604
Following
74
Account Insight
Score
30.57%
Index
Health Rate
%
Users Ratio
49:1
Weeks posts
Музычныя госці праграмы – гурт “Барысаўскі Тракт” @borisovskiy_trakt У 22:00 пачатак акустычнай імпрэзы ад рамантыкаў мінскай сцэны. “Музычная эклектыка, аксаміт паўакустычных гітар і строгасць аранжыровак надаюць музыцы інтэлігентную вытанчанасць, ствараючы баланс паміж эмацыйнай цеплынёй і стрыманай элегантнасцю” – так апісваюць сваю музыку самі ўдзельнікі гурта. Індзі-рок гурт піша рамантычна-ўзнёслыя, душэўныя кампазіцыі, якія выступаюць сваеасаблівымі антыподамі гарадской спешцы і мітусні. 📅 16 мая 🕑 а 22-й гадзіне 💸 Уваходны квіток 20 руб. (колькасць месцаў абмежаваная)
206 12
3 days ago
У нашым дынамічным свеце, поўным клопатаў і спешкі, мы часам губляем здольнасць глядзець у будучыню з надзеяй. Сучаснаму чалавеку, акружанаму інфармацыйным шумам, не стае лёгкасці і ўпэўненасці, што заўтрашні дзень будзе лепшым за сённяшні. “Ноч музеяў – 2026: Час рамантыкаў і аптымістаў” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прапануе вярнуцца да тых часоў, калі гэтая вера была паветрам, якім дыхаў кожны. 1960-я – гэта час, калі моладзь стала галоўнай рухаючай сілай. Аптымізм, рамантыка адкрыццяў і веры ў чалавека – усё гэта знайшло адлюстраванне ў культуры. Пятрусь Броўка, паэт з нязгаснай усмешкай, які трымаў руку на пульсе часу, пакінуў нам у спадчыну запавет – ісці ўпарта да сваёй мары, нягледзячы ні на якія перашкоды. Запрашаем вас далучыцца да нас 16 мая з 18:00 да 23:00 гадзін. ⚡ПРАГРАМА: ⚪18:00 – Лекцыя “Мінск 1960-х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі” (Антон Дзянісаў, гісторык). ⚪19:00 – Лекцыя “Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 – 1968)” (Аляксандр Гужалоўскі, гісторык). ⚪20:00 – Майстар-клас па джазавых танцах ад студыі танцаў “Качели”. ⚪22:00 – Канцэрт гурта “Борисовский Тракт”. А ТАКСАМА: ⚫Выстава “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”, ⚫Віктарына па эпосе 1960-х гадоў, ⚫Майстар-клас па стварэнні паштовак з зорным небам, ⚫Інтэрактыўная праграма з варажбой на картах Таро, ⚫Інтэрактыў “Броўчын тэлефон”, знаёмства з фільмаскопам, Разыгранка “Квітка ўдачы” і многае іншае! Падрабязны анонс праграмы чакайце ў сторыз на працягу тыдня. 📅 16 мая 🕑 з 18:00 да 23:00 📍Літаратурны музей Петруся Броўкі 💸 Кошт 20 руб.
228 0
6 days ago
❗10 мая а 14-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на мерапрыемства “Сямейны выхадны”.❗ Пакуль бацькі змогуць акунуцца ў літаратурнае асяроддзе мінулага стагоддзя на пазнавальнай экскурсіі па музеі, даведацца пра жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры Петруся Броўкі і пачуць гісторыі, якія захоўваюць сцены яго кватэры, — іх дзяцей чакае інтэрактыўная праграма “Маўленчы этыкет”. У лёгкай гульнявой форме дзеці даведаюцца, як прыгожа і ветліва размаўляць, чаму словы маюць сілу і як правільна выказваць свае думкі, каб быць пачутымі. Але самае захапляльнае чакае ў фінале: пасля тэарэтычнай часткі кожны маленькі ўдзельнік зможа паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага пісьменніка і надрукаваць уласнае слова (ці нават скарочанае пажаданне) на сапраўднай пішучай машынцы! Гэта не толькі дазволіць адчуць рамантыку мінулай эпохі, але і замацуе ўрок ветлівасці на практыцы. Запрашаем сем’і з дзецьмі правесці гэты выхадны не проста цікава, але і карысна! 📅 10 мая 🕑 а 14-й гадзіне 💸 Кошт 20 руб. (на сям’ю на 3-х чалавек)
26 1
8 days ago
Госці радыё «Культура» – старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Карына Кушчанка і краязнаўца, аглядальнік газеты «Культура» Зміцер Юркевіч. Тэмы размовы: • жыццёвы і творчы шлях Петруся Броўкі; • гісторыі дома, у якім жыў паэт; • новыя праекты музея; • тэатр-батлейка «Казкі з Ушаччыны».
62 2
10 days ago
❗️ 9 мая а 14-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе тэматычная экскурсія “Ад цябе не прыходзяць лісты…” ❗️ Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Петруся Броўкі па розных мясцінах – жонка і сын знаходзіліся ў Алма-Аце, маці засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах, а сам паэт працаваў у франтавым і партызанскім друку. Яго браты Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна, склаўся трагічна – ён памёр ад ран, атрыманых у баі. Маці, Алена Сцяпанаўна, была вывезена ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцым, дзе і загінула, выратаваўшы маладую дзяўчыну з суседняй вёскі. Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады, пабачыце тыя самыя лісты сям’і, якія траплялі да адрасатаў з цяжкасцямі і пачуеце радкі з творчасці Петруся Броўкі. 📅 9 мая 🕑 а 14-й гадзіне 💸 Кошт 15 руб.
26 3
10 days ago
❗️10 мая а 11-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі і Дом з Марамі запрашаюць на батлейку “Казкі з Ушаччыны”❗️ З маленства мы пазнаем жыццё праз казкі. Яны вучаць нас быць добрымі, як паводзіць сябе з іншымі, як не здавацца і абавязкова марыць… А потым мы становімся архітэктарамі, настаўнікамі, лекарамі, кіроўцамі і кім заўгодна, а хтосьці нават пісьменнікамі, як Пятрусь Броўка! На імпрэзе мы з вамі сустрэнемся з чароўнай батлейкай, паглядзім і паслухаем казкі з Ушаччыны – мясціны, дзе нарадзіўся і вырас паэт. Мерапрыемства, напоўненае лялечнымі прыгодамі, любоўю, марамі і цудоўным беларускім каларытам. Для нас з вамі і пра нас з вамі. Чакаем! 📅 10 мая 🕑 а 11-й гадзіне 💸 Кошт 15 руб. (на сям’ю да трох чалавек)
70 8
12 days ago
66 1
19 days ago
📚 Сёння ў бібліятэцы БДУ — асаблівы дзень. Адкрылася выстава «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе…» ад Літаратурнага музея. Галоўныя эмоцыі сустрэчы: прамова супрацоўніка музея Карыны. Жывая, шчырая, сапраўдная 🙌 Запрашаем дакрануцца: 🔹 да 8 мая — К. Маркса, 31, к.71 🔹 8 мая – 4 чэрвеня — Кальварыйская, 9 (Медыятэка) #ПятрусьБроўка #ФундаментальнаяБібліятэкаБДУ #flbsu #выстава #БДУ
88 0
22 days ago
❗️25 красавіка а 15-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на куратарскую экскурсію па выставе «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе» ❗️ Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і “Александрына”? А быць можа вы ў школе вучылі верш “Калі ласка”? Але як адбываўся творчы працэс? Што натхняла паэта на стварэнне пакаянных вершаў? Што хацеў данесці ў сваім лісце да яго Уладзімір Дубоўка? І нарэшце, хто быў першым каханнем паэта? Шэсць зборнікаў лірыкі. Пяць дзесяцігоддзяў. Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент — да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі. Куратар выставы – Карына Кушчанка. 📆25 красавіка ⏰а 15-й гадзіне 💸Кошт 15 р. Ph: Мікіта Блізнюк
55 1
24 days ago
Час вяртацца ў мінулае, каб стварыць трэнд будучыні! 26 красавіка а 14-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на майстар-клас па стварэнні авоські. Так, той самай гаспадарчай сумкі-сеткі, якая была сімвалам савецкай эпохі і практычнасці. Чаму менавіта авоська? Бо гэта не проста ўпакоўка, а культурны код ХХ стагоддзя. Але тое, што калісьці было сімвалам эканоміі, сёння вярнулася на п’едэстал моды, бо ў ХХІ стагоддзі авоська – гэта экалагічны, зручны і вельмі стыльны аксэсуар. Матэрыялы выдаюцца, настрой ствараецца. Чакаем вас у невялікай, але вельмі цёплай кампаніі!   Колькасць месцаў абмежаваная - запіс праз Дырэкт. 📅 26 красавіка 🕑 а 14-й гадзіне 💸 Кошт 40 р.
56 3
26 days ago
Запрашаем вас на “Экскурсійны чацвер”! 16 красавіка завітвайце ў Літаратурны музей Петруся Броўкі самастойна або з сябрамі – на аглядавую экскурсію па ўнікальным музеі-кватэры народнага паэта. “Экскурсійны чацвер” – добрая нагода наведаць музей самастойна або ў складзе зборнай групы ў зручны для вас час і па фіксаваным кошце. Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час. 📆 16 красавіка ⏰ 11:00, 14:00, 17:00 💸 10 р.
88 3
1 month ago
14 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча “Таямніцы дома Свяціцкага”. Вы, напэўна, не раз заўважалі гэты будынак у цэнтры Мінска. Але ці ведаеце вы, што гэты дом стаў сапраўднай сенсацыяй для свайго часу? Вы нават не здагадваецеся, хто яго пабудаваў і якія таямніцы хаваюць яго сцены. Гаспадаром аказаўся не доктар, як лічылася доўгія гады, а інжынер-архітэктар, які абганяў час. Ён жыў так, як большасць мінчан нават не магла сабе ўявіць. Яго дом стаў першым у горадзе, дзе было ўсё для раскошнага жыцця. Восем вялізных кватэр, уласная электрычнасць, экзатычны сад за сцяной і нават аўтаномная каналізацыя з жывымі бактэрыямі са Швейцарыі. Гэта быў не проста будынак, а цэлая гісторыя пра амбіцыі, грошы і тэхналогіі, якія з’явіліся ў Мінску дзякуючы аднаму чалавеку. На лекцыі вы даведаецеся, хто насамрэч хаваўся за літарамі ZS, чаму яго блыталі з іншым Свянціцкім і чаму гэтая памылка жыла дзесяцігоддзямі. Прыйсці варта, каб паглядзець на знаёмыя месцы горада зусім іншымі вачыма. 📅 14 красавіка 🕑 а 18-й гадзіне 💸 Кошт 15 р
162 6
1 month ago