20 жніўня 2024 года нам больш ніколі не будзе па 19 і 90 гадоў. Дакладней, мне ўсё яшчэ будзе 19 больш, чым паўгады, а табе ўжо назаўсёды застанецца 90
Мы правялі разам 17 маіх год і яшчэ маленькі хвосцік
***
Памятаю, што ты заўсёды даваў мне свае рукавіцы, бо мае падалі ў снег, як бы крэпка ты іх не завязваў
(мы прабіраліся на стадыён праз погнутыя пруты ў плоце, бо гэта была тэрыторыя школы)
А яшчэ па маім носе ты мог сказаць, наколькі я замерзла, і ніколі не верыў маяму “мне нармальна, проста мароз зачапіў”
(не здарма, бо пакуль мы не сустрэліся ў парке, я ішла без шапкі)
Адны з найцяплейшых успамінаў — паходы
За трамвайныя шляхі, у сасновы лес, на пясочны абрыў. Мы садзіліся і пілі гарбату, а потым ішлі назад, ужо па-іншаму.
Тады на выхадзе з лесу, дзе ўжо чуваць машыны і вуліцы, мы бачылі жанчыну, якая выгульвала тхара на павадке. Мне ніхто тады не паверыў, а ты пасля гаварыў, што ня памятаеш. Але я не крыўджуся на гэта, бо ведаю, што тхар там быў
Ты любіў наматваць кругі па нашаму парку У элегантным трэнчы ці ў алімпійке. А яшчэ ты насіў смешныя шапкі — ну чый дзядуля яшчэ пойдзе па какаву з надпісам Vogue на ілбе? І тапкі твае памятаю, і клетчаты джэмпер, і бардовы лонгсліў
Ты бы сказаў зараз: “Ну, што гэта яшчэ за словы?”
Хаця не, ты бы хутчэй цыкныў бы і адвярнуўся. Як гэта было, калі я слухала Yellow submarine. Не думаю, што табе падабаліся The Beatles
Ты пабудаваў для мяне лепшае месца на зямлі — мае арэлі. Колькі гадзін я правяла на ніх? Колькі навушнікаў зламала?
(у іх, канешне грала тое, што табе не падабалася, і The Beatles таксама)
Пасля мяне на іх сідзелі і Алёнка, і Ліза, і Маша (ці яна была надта маленькай?)
І арэлі прыйшлі ў нягоднасць… Здаецца, у прошлым годзе яны былі разабраныя
***
Зусім дзіцячыя ўспаміны зніклі,
але я памятаю летні дзень, калі ты злаваўся на тое, што я клікаю цябе “дзед”, сказаў называць сябе “дзядуля”
Дзядуля Коля,
так(ім) і застанешся ў памяці і на паперы
дзякуй за ўсё❤️🩹
1 year ago