Я з самага пачатку моцна баяўся падпускаць людзей да майго праекту, бо ў ім увесь я. Ягоны склад - гэта мой унутраны склад, спосаб уладкавання майго арганізму, а ягоны змест - мая душа (альбо ейная адсутнасць). Але я пайшоў на гэты крок і зараз ні аб чым не шкадую!
Спачатку
@apexrc на маім першым канцэрце ў ТНТ сказаў, што мне патрэбныя жывыя драмзы. У выніку, праз некалькі месяцаў ён сам за іх сеў, хоць ён і басіст.
З
@intiagualongo мы ўжо з 2021 году спрабавалі рабіць музычныя праекты. Ды й без таго, ён - чалавек, які заўжды і пры любых абставінах быў побач. Таму пры першых намёках на варушняк ён ужо быў гатовы на ўсе 100.
@lars.by - чалавек, з якім я сустрэўся, каб прадаць яму мерч і набыць у яго ноўт… Мне адразу стала ясна, што гэта наш бусел, і як толькі мы наважыліся на тое, каб дадаць бас-гітару, я адразу пайшоў да яго (хоць на басу ён ніколі і не граў).
@monkeym0nkk патрапіў да нас выпадкова, калі
@jusdee_22 з’ехаў працаваць і мы паклікалі на скрэтч
@fedor_fedo . Федзя прывёў Жэню і сказаў, што яны будуць разам. У выніку ён за некалькі месяцаў нарасціў скілоў і стаў неад’емнай часткай каманды. Як і Федзя! Хоць на гэтым канцэрце за пульт ён не стаў.
За кадрам застаецца
@vickckckk , нашая мэнэджэрка, якая ўжо год руліць нашай арганізацыяй і сочыць за тым, каб усё было паводле плана (іначай - бобо). І канечне,
@aliona_haiduk , якая выступіла не толькі арганізатаркай канцэрта, але і сяброўкай і падтрымкай для нас.
Мы - Лайтовы Бізнэс - братэрства аператараў кайфу і рэжысёраў трыпу. Мы прыйшлі, каб узровень вайбу гэтага горада трымаўся на належным узроўні. Мы любім тое, што робім і робім тое, што любім.
І асобны дзякуй
@yanishchits i
@tigrise !
З.Ы. Назву “Лайтовы Бізнэс” прыдумаў
@ales_chabor падчас адной з нашых з ім здымак. Спачатку ім акрэслівалася мая фрылансерская дзейнасць, але калі трэба было абраць назву, “Лайтовы Бізнэс” адзінагалосна перамог.
З.З.Ы. Я не магу не ўзгадаць імя
@_andreikurs , без якога нашай музыкі і праекту проста не было б.
І дзякуй,
@koyroma , за здымкі!
А таксама агромністы дзякуй нашым сябрам і партнэрам:
@21vek.by @rikhter.clo @redbull @originalbumbu @skatepark.by @holst__by @dva.korolyaa @razmaznia_ @junglebrewery