ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

@fsh1_platform

Ствараем прастору і ўмовы для вольнай фатаграфічнай творчасці і аб'яднання фатографаў з Беларусі Супраца з @picturedocfoundation
Followers
3,657
Following
381
Account Insight
Score
30.63%
Index
Health Rate
%
Users Ratio
10:1
Weeks posts
🎞️ DARMOWY PRZEGLĄD PORTFOLIO ALERT 🎞️ W ramach Nocy Muzeów zapraszamy wszystkie osoby fotograficzne — niezależnie od tego, czy działacie zawodowo, dokumentalnie, artystycznie, czy po prostu fotografujecie dla siebie. Wpadajcie do Dużego Pokoju @duzypokoj w Warszawie na darmowy przegląd portfolio i fotograficzny mentoring. Julia Szabłowska — Piotr Wójciek @piotr.wojcik_photography — Violetta Kulas @wiolkulas — jesteśmy tego wieczoru dla was 🙏 Mamy parę wolnych slotów, więc przyjdźcie ze swoimi zdjęciami i projektami, nad którymi pracujecie. Pogadamy o fotografii, kierunku rozwoju, edycji, storytellingu, publikacjach, wystawach albo jak pokazać komuś swoje zdjęcia i dostać szczery feedback. Miło będzie Was spotkać ✨ Dziękuję ekipie @fsh1_platform i @picturedocfoundation za zaproszenie #nocmuzeów2026 #nocmuzeowwarszawa #forografia #przegladportfolio Mentoring fotograficzny • Blog fotograficzny
54 4
3 days ago
Як часта вы зазіраеце ў сямейныя альбомы? Сямейная фатаграфія - гэта не проста здымак на памяць. Гэта пра нешта вельмі агульначалавечае і ўніверсальнае, глыбокае і кранальнае. Сямейны здымак кажа нам і пра сям’ю, і пра эпоху, калі здымак быў зроблены. Мы разглядаем (не)знаёмыя твары, строі, архітэктуру, пейзажы, паставы і тое, як людзі стаяць адзін адносна аднаго. Хто ў цэнтры здымка? Хто займае больш прасторы? Гэта гісторыя таго, як змяняюцца нашыя каштоўнасці і ідэнтычнасць, як развіваецца грамадства. З нагоды Міжнароднага дня сям’і (15 траўня) разам з фатаграфічнай платформай ФШ1 @fsh1_platform мы падрыхтавалі для вас асаблівую падборку. Гэта працы беларускіх фатографак і фатографаў, якія даследуюць тэму сям’і праз розныя прызмы: ад іранічных архіваў XIX стагоддзя да глыбокіх сучасных фотапраектаў. Гартайце карусель, каб убачыць сям'ю вачыма беларускіх фатографаў. Здымкі фатографак Таццяны Чыпсанавай @tatsiana_chypsanava , Таццяны Ткачовай @tkachova_tanya , Кацярыны Кузьмічовай @katerina_kouzmitcheva , праекта VEHA @veha.archive , з архіва Паўліны Скурко @skurkopaulina . 👇 Якое фота з вашага сямейнага архіва для вас самае каштоўнае і чаму? #МатчынаМова #Культура #Беларусь #фатаграфія #сям’я
43 2
4 days ago
📸 Вашай увазе фотасправаздача з першага Фотакніжнага клуба ФШ1 📚25 красавіка мы сабраліся ў @duzypokoj , каб абмеркаваць 6 фотакніг, аўтары якіх глядзяць на Беларусь звонку. Якія яны выбіраюць гісторыі, і як гэта ўспрымаем мы? ☕️14 гасцей, фотакнігі, кава і гарбата, добры настрой, размовы, абмеркаванні і нават спецыяльны госць – сабака Добі 🐕 Заўжды рады вас бачыць 🙌 🗒 Наступная сустрэча клуба адбудзецца ў чэрвені 🔺Ініцыятыва Фотакніжны клуб ФШ1 падтрымана Грамадскім фондам імя Людвікі і Генрыка Вуйцаў 🔺Inicjatywę wspiera Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców @FunduszObywatelski 📸 Фота: @kate.ignashevich
68 6
17 days ago
Maxim Sarychau/Максім Сарычаў @maximsarychau Maxim Sarychau is a visual artist working with photography, a photojournalist, and a programmer. He works on long-term visual projects at the intersection of documentary photography, photojournalism, and art. In his practice, Maxim explores themes of violence, vulnerability, and exploitation. He is interested in the political and human dimensions of collective memory and history. Since spring 2022, he has been living in Poland. Maxim’s projects have been presented in numerous collective and solo exhibitions, including Kasarna Karlin (Prague, 2018) and the Latvian Museum of Photography (Riga, 2020), as well as in collective exhibitions at the Museum of Contemporary Art (Kraków, 2022) and at festivals such as Circulation(s) (Paris, 2020) and Interphoto (Białystok, 2024). His works have been published in international outlets, such as the Wall Street Journal, Stern, Der Spiegel, Die Zeit, Dekoder, Courrier International, Meduza, The Telegraph, and Le Monde Diplomatique. A description of the images used in the slides is provided in the first comment Максім Сарычаў – візуальны мастак, які працуе з фатаграфіяй, фотажурналіст і праграміст. Ён працуе над доўгатэрміновымі візуальнымі праектамі на скрыжаванні дакументальнай фатаграфіі, журналістыкі і мастацтва. У сваёй практыцы Максім даследуе тэмы гвалту, уразлівасці і эксплуатацыі. Яго цікавяць палітычныя і чалавечыя вымярэннi калектыўнай памяці і гісторыі. З вясны 2022 г. жыве ў Польшчы. Праекты Максіма былі паказаны на шматлікіх групавых і персанальных выставах, у тым ліку ў Kasarna Karlin (Прага, 2018) і Latvian Museum of Photography (Рыга, 2020), а таксама на групавых выставах у Museum of Contemporary Art (Кракаў, 2022), фестывалях Circulation(s) (Парыж, 2020) i Interphoto (Беласток, 2024). Яго працы публікаваліся ў міжнародных выданнях, у тым ліку ў Wall Street Journal, Stern, Der Spiegel, Die Zeit, Dekoder, Courrier International, Meduza, The Telegraph і Le Monde Diplomatique. Апісанне выяў, якія выкарыстоўваюцца ў слайдах – у першым каментары. #раімпадпісацца, #fsh1recommends
80 6
18 days ago
📽Відэа сустрэчы з Максімам Сарычавым @maximsarychau ужо на YouTube. 👉 Спасылка ў апісанні профіля. 👤 Максім Сарычаў – візуальны мастак, які працуе з фатаграфіяй, фотажурналіст і праграміст. Ён працуе над доўгатэрміновымі візуальнымі праектамі на скрыжаванні дакументальнай фатаграфіі, журналістыкі і мастацтва. У сваёй практыцы Максім даследуе тэмы гвалту, уразлівасці і эксплуатацыі. 🗣 На сустрэчы аўтар распавядае пра сваю фотапрактыку, гісторыі стварэння асноўных фотапраектаў і асобна прэзентуе адну з апошніх работ «Таемныя мастакі» (Undercover artists) пра эканамічную ўразлівасць мастакоў і крызіс мастацкай інфраструктуры. 📸 Аўтарка фота на вокладцы: Воля Бычкова @brestskaja_sha
73 8
20 days ago
⚡️ Засталося 3 дні да заканчэння прыёму заявак на бясплатны прагляд партфоліа!⚡️ Тым часам, запрашаем вас да знаёмства з нашымі ментарамі ў каруселі🔥❤️ 📌 Як падаць заяўку на Open call? Запоўніце форму — спасылка ў апісанні профілю (linktree)! 🗓 Дэдлайн: 29.04.2026 📢 Вынікі: 02.05.2026 Кансультацыі адбудуцца 16.05 (Ноч музеяў) а 16:00 да 19:00. Прастора Duży Pokój @duzypokoj , вул. Warecka 4/6 @picturedocfoundation Чакаем вас! ✨✨✨
16 0
21 days ago
👞👞«Прадаюцца дзіцячыя чаравічкі. Няношаныя». Кажуць, гэта самы кароткі і кранальны аповед у свеце. У беларускай фатаграфіі ёсць свае лаканічныя шэдэўры, якія б’юць не менш моцна. 🎧Праз два сезоны падкаста «Адным кадрам» мы пабачылі тры розныя позіркі на чарнобыльскую трагедыю: 1️⃣ Сяргей Брушко @siarhei_brushko . Гуманізм і «вырашальны момант». Кропка максімальнага напружання, калі людзі назаўжды пакідаюць свой дом. Гісторыя, зафіксаваная ў момант яе знікнення. 2️⃣ Анатоль Кляшчук. Паэтычны рэалізм. Яго мінімалістычны здымак «Развітанне з сябрам» кранае за самае сэрца і не адпускае. 3️⃣ Святлана Станкевіч @baranekbo . Погляд сучаснага пакалення. Тут радыяцыя ператвараецца ў космас, а чалавек — у белы сілуэт. Гэта праект пра нашае бяспамяцтва і «прапушчаную гісторыю». Чарнобыль — гэта не кароткае паведамленне ў навінах сорак гадоў таму. Каля 70% усіх радыяцыйных ападкаў, што выпалі пасля аварыі, прыйшліся на Беларусь. 23% тэрыторыі Беларусі былі моцна забруджаныя цэзіем. На момант катастрофы на забруджаных тэрыторыях пражывала каля 2,2 мільёна чалавек. Гэта кожны пяты жыхар краіны. А ў ліквідацыі наступстваў аварыі ў розныя гады прымалі ўдзел больш за 115 тысяч беларусаў. Катастрофа закранула і працягвае закранаць вялізную колькасць сем’яў па ўсёй краіне. Гэта катастрофа, якая не мае мінулага часу. Яе радыёактыўны след расцягнуты на тысячы гадоў наперад, і мы толькі ў пачатку гэтага шляху асэнсавання. 📷 Фатаграфія дапамагае нам захаваць памяць пра розныя аспекты гэтай катастрофы, а таксама ўсвядоміць і пераасэнсаваць гэтыя падзеі і іх адбітак у нашай паўсядзённасці. Кожны з трох здымкаў прапануе сваю прызму, свой пункт гледжання на Чарнобыльскую трагедыю. 🎧 Спасылкі на выпускі «Адным кадрам» пра Чарнобыль у апісанні профіля (linktree) Які з гэтых вобразаў для вас найбольш дакладна перадае «код Чарнобыля»? Напішыце ў каментарах. 👇 Фота на вокладцы: @baranekbo
93 2
24 days ago
📢 Запрашаем на сустрэчу з Пятром Вуйцікам @piotr.wojcik_photography фотарэпарцёрам і аўтарам выставы Голас мае сілу/Głos ma siłę. 🌟 Сустрэча пройдзе ў фармаце аўтарскага правядзення па выставе, але стане таксама нагодай для размовы пра фотажурналістыку і месца фатаграфіі ў сучасным свеце. 🇭🇺 Выстава, прысвечана парламенцкім выбарам у Венгрыі і стане нагодай паразважаць пра тое, як сёння фатаграфія расказвае пра падзеі. Ад назірання за рэчаіснасцю, праз адбор здымкаў, да стварэння гісторыі, якая мае значэнне і ўплывае на тое, як мы разумеем сучаснасць. 📷 Пагаворым таксама пра ролю фатаграфіі ў свеце сацыяльных сетак і хуткага распаўсюджвання здымкаў - і пра тое, ці застаецца ў ім месца для адказнай аўтарскай фотажурналістыкі сёння. 👤 Пётр Вуйцік - фатограф і выкладчык факультэта журналістыкі, інфарматыкі і кнігазнаўства Варшаўскага універсітэта. З 1989 па 2011 гады працаваў фатографам у Gazeta Wyborcza, дзе з 2001 па 2011 гады ўзначальваў фотааддзел. Аўтар шэрагу доўгатэрміновых дакументальных праектаў, у тым ліку: Cyganie. Warszawa — Bukareszt (1996), Bytom Karb (2012), Polskie wolności (2014), Katowice 150 +1 (2015), 30/100_PL (2019), Sprawiedliwość (2020), Móc spokojnie i więcej — stan rzeczy (2025). Супрацоўнічаў з вядомымі выдавецтвамі і арганізацыямі. Лаўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод у галіне фатаграфіі, у тым ліку прэміі Grand Press Photo 2022. 📍Гэта сустрэча для ўсіх, хто цікавіцца фатаграфіяй, медыя і візуальнай культурай, дакументальнай фатаграфіяй, рэпартажам і сучаснай візуальнай мовай. 👉 Удзел бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму. Спасылка ў апісанні профілю (linktree) 👉Cустрэча будзе праходзіць на польскай мове. 😃 Да сустрэчы! 🗓 Калі: Чацвер, 30.04, 19:00 🏛 Дзе: Прастора Duży Pokój @duzypokoj , вул. Warecka 4/6, уваход з вул. Kubusia Puchatka @picturedocfoundation
41 3
25 days ago
✨Тэма першай сустрэчы Фотакніжнага клуба ФШ1 – «Беларусь: погляд звонку». 📚Асновай для размовы стануць тры выданні з калекцыі Бібліятэкі ФШ1: 📍Tulips, Andrew Miksys 📍Terra Incognita, Sasha Gusov 📍Belarus by Ukrainian eyes, Pavlo Troian 📖Дадаткова мы паглядзім электронныя версіі кніг The Waiting Room ад Bill Crandall і Certificate no.000358/ ад Robert Knoth. ❓Як аўтары не з Беларусі бачаць нашу краіну? На якіх тэмах яны факусуюцца, аб чым разважаюць, на што звяртаюць увагу, якую візуальную мову для гэтага выкарыстоўваюць? І што мы думаем на гэты конт? 😃Прыходзьце гартаць фотакнігі і шукаць зашыфраваныя ў іх сэнсы. Сустрэча адбудзецца 25 красавіка у прасторы Duży Pokój @duzypokoj , пачатак а 14:00. Вас чакаюць гарбата, кава і фотакнігі з нашай калекцыі. 👉 Размова будзе праходзіць пераважна на беларускай і рускай мовах, але мы адкрытыя для людзей з іншых культур. Мы разумеем польскую, украінскую і ангельскую. 👤 Вядучыя клуба: Яўген Атцецкі @yauhen_attsetski і Марыя Карнеенка @maryia_karneyenka . 👉 Удзел бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму. Спасылка ў апісанні профіля (linktree) 😃 Да сустрэчы! 🫶Ініцыятыва Фотакніжны клуб ФШ1 падтрымана Грамадскім фондам імя Людвікі і Генрыка Вуйцаў Inicjatywę wspiera Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców @FunduszObywatelski
32 1
27 days ago
📢 Фундацыя Picture Doc @picturedocfoundation запускае 3-гадовую праграму «Памежжа». Каманда ФШ1 будзе перыядычна далучыцца да сумеснай арганізацыі асобных сустрэч і падзей - і першае мерапрыемства адбудзецца ўжо зусім хутка! 🔥Абвяшчаем першыя ў гэтым годзе адкрытыя, бясплатныя фатаграфічныя кансультацыі з ментарамі! 📍Калі: 16.05.2026 падчас Ночы музеяў ⏰️ 16:00-19:00 🏛Дзе: у Прасторы Duży Pokój @duzypokoj Кансультацыі з ментарамі для ўсіх — незалежна ад узроўню падрыхтоўкі. Вы можаце прыйсці з ідэяй, праектам або пытаннямі і абмеркаваць іх з нашымі ментарамі: 👉 Віялетай Кулас @wiolkulas 👉 Юліяй Шаблоўскай @julia.szablowska 👉 Пятром Вуйцекам @piotr.wojcik_photography 💬 Кожная кансультацыі доўжыцца 20 хвілін. 👤 Кожны ментар можа прыняць 7 чалавек. Канчатковае размеркаванне ўдзельнікаў застаецца за ментарамі. 💬 Кансультацыі праводзяцца на мовах: польскай, англійскай, беларускай, рускай, украінскай. ♿️ Мы клапоцімся пра даступнасць — на месцы будзе прысутнічаць перакладчык PJM, а таксама перакладчыкі беларускай, рускай і ўкраінскай моў. 📌 Як падаць заяўку? Запоўніце форму — спасылка ў апісанні профілю (linktree)! 🗓 Open call: 15–29.04.2026 📢 Вынікі: 02.05.2026 Ёсць пытанні? Напішыце нам у DM або на [email protected] 💌 — Кансультацыі праводзяцца ў межах праграмы «Памежжа» і накіраваны на падтрымку творцаў праз доступ да ведаў, экспертны фідбэк і пабудову сеткі кантактаў. Мы ствараем інклюзіўную, шматмоўную прастору для людзей на кожным этапе развіцця — у тым ліку для тых, хто знаходзіцца па-за фармальнай сістэмай мастацкай адукацыі. Да сустрэчы! ✨
21 1
1 month ago
💫 25 красавіка запрашаем вас у Фотакніжны клуб ФШ1. Гэта фармат пра знаёмствы, цёплыя жывыя сустрэчы і размовы аб фатаграфіі. 📷 Першая тэма: «Беларусь: погляд звонку». 🗣 Як бачаць нашую краіну аўтары, якія выхоўваліся ў іншых культурах? На якіх тэмах яны факусуюцца, аб чым разважаюць, на што звяртаюць увагу, якую візуальную мову для гэтага выкарыстоўваюць? І што мы думаем на гэты конт? 📚 Для прагляду мы прапануем тры фотакнігі з калекцыі Бібліятэкі ФШ1: 📍Tulips, Andrew Miksys 📍Terra Incognita, Sasha Gusov 📍Belarus by Ukrainian eyes, Pavlo Troian 👋 Сустракаемся 25 красавіка а 14:00 у Дужым пакоі @duzypokoj . Вас чакаюць гарбата, кава і фотакнігі з нашай калекцыі. Разам мы паглядзім і абмяркуем адабраныя выданні. Мы не шукаем правільных адказаў, гэтая сустрэча пра вашыя думкі і пачуцці, а яшчэ добрая нагода пабачыцца і паразмаўляць пра фатаграфію. 👉 Размова будзе праходзіць пераважна на беларускай і рускай мовах, але мы адкрытыя для людзей з іншых культур. Мы разумеем польскую, украінскую і ангельскую. 👤 Вядучыя клуба: Яўген Атцецкі @yauhen_attsetski і Марыя Карнеенка @maryia_karneyenka . 👉 Удзел бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму. Спасылка ў апісанні профілю (linktree) 😃 Да сустрэчы! 🫶Ініцыятыва Фотакніжны клуб ФШ1 падтрымана Грамадскім фондам імя Людвікі і Генрыка Вуйцаў Inicjatywę wspiera Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców @fundusz_obywatelski
81 5
1 month ago
BY/PL👇 🥳Мы вярнуліся з Rybnik Foto Festival @rybnikfotofestival і гэта была важная паездка для нас ✨ 📚На фестывалі мы паказвалі фотакнігі і зіны беларускіх фатографаў з калекцыі бібліятэкі ФШ1 — і з радасцю распавядалі пра праекты і іх аўтараў. 🌟 Стэнд з беларускімі фотакнігамі выклікаў вялікую цікавасць — дзякуй усім, хто падыходзіў, гартаў кнігі і размаўляў з намі пра сучасную беларускую фатаграфію. Таксама, вельмі рады былі сустрэцца з тымі, хто прыехаў на фестываль — вельмі каштоўна бачыцца ўжывую! 🤍 Шчыры дзякуй Rybnik Foto Festival як заўсёды за цёплы прыём і гасціннасць. 📚 Дарэчы, фотакнігі з бібліятэкі ФШ1 заўсёды можна пагартаць у цэнтры Варшавы ў прасторы Duży Pokój @duzypokoj , дзе таксама знаходзіцца зіноўня Picture Doc @picturedocfoundation з фотакнігамі і зінамі польскіх аўтараў. 🗓З 9 мая бібліятэка будзе адкрыта з чацвярга па нядзелю, з 15:00 да 19:00. 📍 Разам робім беларускую фатаграфію бачнай! 📸Фатаграфіі з выдажэння @kate.ignashevich 🥳Wróciliśmy z Rybnik Foto Festival @rybnikfotofestival — to była dla nas bardzo ważna podróż ✨ 📚Podczas festiwalu prezentowaliśmy fotoksiążki i ziny białoruskich fotografów z kolekcji FSH1 — z przyjemnością opowiadaliśmy o projektach i ich autorach. Nasze stoisko cieszyło się dużym zainteresowaniem, dziękujemy wszystkim, którzy podchodzili, oglądali książki i rozmawiali z nami o współczesnej fotografii białoruskiej. ❤️ Wielkie podziękowania dla Rybnik Foto Festival @rybnikfotofestival za jak zawsze ciepłe przyjęcie i gościnność. 📚 Fotoksiążki z czytelni FSH1 można oglądać w centrum Warszawy, w przestrzeni Duży Pokój @duzypokoj gdzie znajduje się także zinoteka Picture Doc @picturedocfoundation z książkami i zinami polskich autorów. Od 9 maja czytelnia będzie otwarta od czwartku do niedzieli w godzinach 15:00–19:00. 📸 Zdjęcia @kate.ignashevich
97 8
1 month ago