На радасцях, што фармат фотакартак са стварэннем мужчынскай версіі лялькі для stop motion прыйшоўся вам па душы, прынесла сёння ў свет візуальнае апавяданне пра жаночую версію✨Яна па сутнасці падобная, але ўсё ж крыху адрозніваецца. Напрыклад дзяўчынка можа дзівіцца бровамі і падміргваць вочкамі😉І здаецца яна атрымалася больш прапарцыйнай і акуратнай,бо ўсе гузы я набіла на рудавалосым хлапчуку☺️
#stopmolovers #stopmotionpuppet #behindthescenes #puppetmaking
Мае 3 тыдні за 13 секунд👐🏼
А на старонцы ўжо можна пагартаць фотакарткі аб тым, як ствараецца лялька для stop motion😉
#stopmotion #stopmolovers #stopmotionpuppet #puppetmaker #stopmotionpuppet
Як крок за крокам ствараўся мой персанаж💫
На ім я пераспрабавала разнастайныя ідэі матэрыялаў, высноў для рук, сістэм рухомых вачэй і мацаванняў мімікі рота. Я то пачынала свае эксперыменты з зацікаўленнасцю, то закідвала іх з думкай, што гэта не маё і нічога не выходзіць. І вось да вас дайшоў выніковы варыянт і хлапчук усё ж ажыўі нават атрымаў ролю ў кароткім кліпе✨
#stopmotionpuppet #puppetmaking #stopmotionlovers #puppet
Каруселька пра закуліссе і пра тое, як з нічога нараджаецца новы свет✨
У праграме: як не засмучацца, што кветкі дыцэнтры не прадаюцца ў лютым, і зрабіць іх самой з гафрыраванай паперы. Як ператварыць стары плед у зялёны газон, у якім гуляе паветра. Як без штучнага інтэлекту прымусіць маленькага матылька ляцець сваім неідэальным лётам. І як ажывіць дзвюх нерухомых лялек без чарадзейнай палачкі ці цудоўнай кнопачкі👐🏼
#stopmotion #stopmolovers #behindthescene #stopmotionset #stopmotionprops
Заўсёды ўстае пытанне, куды падзець дэкарацыі пасля здымкі?🤔 Раней я спрабавала ўсё складаваць у надзеі на тое, што змагу даць новае жыццё таму, на што пайшло так шмат часу. Калі дзверы ў майстэрню сталі адчыняцца з цяжкасцю, я перагледзела свае прыярытэты)
Вось і з гэтымі 60ю літарамі, на склейку якіх пайшло 2 дні, разітвацца было шкада. Таму я вырашыла даць ім другое жыццё і задзейнічаць ў ідэі, якую даўно хацела паспрабаваць - крок за крокам пафарбаваць што-небудзь і паглядзець які эфект атрымаецца. Шаласць атрымалася і я з лёгкім сэрцам адправіла ўсе 64 літары ў свет перапрацоўкі паперы (але думаю, што пашкадую яшчэ пра гэта, калі вырашу заняцца якім-небудзь пап’е машэ😏)
#stopmolovers #stopmotionanimation #stopmotion #papercraft
Закуліссе хісткіх дэкарацый пра моцнае каханне✂️
Надыходзячы дзень закаханых нагадаў мне пра гэты эксперымент з папяровымі літарамі і персанажамі з тканіны, які я здымала ўжо даўно, але тут не дзялілася.
Для мяне персанажы ў stop motion заўсёды челлендж і ахілесава пята, таму пры любой магчымасці я імкнуся з імі папрацаваць, каб у адзін цудоўны дзень перастаць іх баяцца. Сёлета здымаю нешта таксама “рукастае і галавастае”, але пра гэта крыху пазней.
#stopmotion #stopmotionpuppet #stopmotionanimation
Яшчэ адзін эксперымент з папяровымі дэкарацыямі🍋
У ім мне хацелася стварыць фазы дзеля анімацыі, каб не абмяжоўваць сябе прыёмамі "скамкаць" гатовы рэквізіт ці проста "пакруціць" яго.
Цікава было выпрацаваць саму сістэму і знайсці прылады/праграмы для такіх анімацый. У выніку я стварыла 3д мадэль > разрэзала яе на розныя фазы і лустачкі > затым расклала гэта ўсё на разгорткі > выразала > і склеіла. Схема апынулася трошкі крэйзі, але спрацавала🥳
І калі камусьці захочацца звар'яцець у гэтым кірунку, то ў тэлеграм канале ў мяне ёсць гайд да ўсіх кавалачкаў і фаз гэтай цытрыны😉
#stopmotion #stopmolovers #props #paper #paperanimation #paperproject
А вось мой караценькі варыянт ужывання папяровага гарбуза🍁
Папяровая stop motion анімацыя- гэта 3 дні выразаць, ляпіць, камячыць, каб атрымаць 10 секунд утульнага восеньскага відэа 🎃☕️ Па-ра-па-па-пааам, вось што я люблю😉
#stopmotion #stopmolovers #props #animation #paper #paperanimation #paperproject #paperpumpkin #paperpie