💻 Глабальны рынак працы змяняецца з касмічнай хуткасцю, і дзейнічаць на ім гэтаксама, як у 2010-х, – правальная стратэгія. Вядома, можна скардзіцца на ўсюдыісную аўтаматызацыю ды штучны інтэлект, які «ўсіх заменіць». А можна актыўна кіраваць сваёй кар’ерай і заставацца чалавекам, за якога эйчары будуць змагацца.
Як пайсці па гэтым шляху – разбіраемся разам з псіхатэрапеўткай і коўчам з досведам працы ў HR Таццянай Дзямчук @tanya_dziamchuk .
💌 Матэрыял выходзіць пры падтрымцы праграмы MOST IV @mostbelarus.eu , якая дапамагае беларускам і беларусам забусціць кар’еру праз удзел у замежных прафесійных падзеях.
#34mag
⚡️ Беларуская артыстка CHORNABROVA (Паліна Дабравольская) @chornabrova.rc выпусціла новы альбом «M.I.L.A.», запісаны на беларускай і польскай мовах. Гэта яе першы поўны двухмоўны праект, прысвечаны досведу жыцця паміж дзвюма культурамі. Альбом распавядае пра настальгію, пошук дому і адаптацыю ў новым горадзе.
⚡️ 34mag.net пагутарыў з артысткай пра параўнанне Менска і Варшавы, пераадоленне крызісу ў 30, двухмоўе і планы на спектакль.
📍 Тэкст цалкам – на сайце.
#34mag
📸 @ololejik
🛍 Молы ў «чорную пятніцу» гатовыя трэндава ўпакаваць усіх за капейкі, але які сэнс слэміцца за швэдар, што скісне за сезон?
Разам з ініцыятывай Sviadomy Šyk @sviadomy.shik мы вырашылі звярнуць увагу на крамы, дзе можна прыбрацца свядома, незвычайна, з павагай да сябе, іншых ды навакольнага свету.
#34mag
📸 Квантавы скачок: фотарэпорт з канцэрта апошняга туру @petliaband ад @johnny_cosmic
Год таму ў «Пятлі прыхільнасці» выйшаў першы беларускамоўны альбом – «Суперпазіцыя». Ён распавядаў пра нявызначанасць і трывогу, але адначасова дарыў надзею на лепшае. Выглядала, нібы ў гурта пачаўся новы этап. Эксперыменты, свежы матэрыял, новая геаграфія. Анансавалі тур на 16 краін – ну сланяры!
Аднак неўзабаве выявілася, што гэты тур будзе апошнім: Ілля Чарапко-Самахвалаў хоча «рухацца далей і перайсці на новы ўзровень», завяршыўшы гісторыю 20 з лішнім гадоў. Аматары гурта, якія думалі прапусціць тур праз пакручастую лагістыку, хуценька набылі квіткі, самыя адданыя – на канцэрты ў некалькіх гарадах, каб паслухаць яшчэ і яшчэ пра прксблннст, ТЭЦ і самый лучший цветок.
Вядома, геданісты не старэюць. Але – змяняюцца. Таму нічога не застаецца, акрамя спадзеву, што артысты матываваныя ўжыць штыфты, заціснуць раны, а там – прарасці, як у маі маладая трава. Прыхільнікі «Пятлі» будуць любіць гурт у любым агрэгатным стане, куды б яго кванты ні разляцеліся.
#34mag
⚡️ Лена Радзевіч lena.radevicz, маркетолаг з Менска, 5 гадоў таму пераехала ў Нідэрланды, а пасля паспрабавала «качавое» жыццё. Цяпер яна абжываецца ў ціхай французскай правінцыі на беразе самага буйнога возера Альп Леман, спрабуе знайсці ідэальны баланс паміж рухам і аселасцю, вядзе тэлеграм-канал «Унесённая заграницами».
Адмыслова для 34 яна паразважала наконт лічбава-качэўніцкага стылю жыцця.
📍 Калонка цалкам – на 34mag.net.
#34mag
⚡️ Адной з пераможцаў сёлетняга конкурса World Press Photo стала ўраджэнка Беларусі Таццяна Чыпсанава @tatsiana_chypsanava . Праект Таццяны «Тэ Урэвера – жывы продак народа цюхоэ» распавядае пра прадстаўнікоў карэннага насельніцтва Аотэароа (Новай Зеландыі) – цюхоэ, якія жывуць у рэліктавым лесе Тэ Урэвера.
Мы пагутарылі з Таццянай пра яе цікаўнасць да плямён, якія захоўваюць сябе, жывучы далёка ад «цывілізацыі», асаблівасці працы над праектам, які займае гады, культурныя адрознасці, сувязі з Беларуссю і адчуванне дому.
📍 Размова цалкам – на 34mag.net.
📸 @tatsiana_chypsanava
#34mag
👀 Ёсць адчуванне, нібыта колькасць псіхолагаў расце з кожным днём – магчыма, нават хтосьці з тваіх сяброў перавучыўся, каб прапанаваць свае псіхалагічныя паслугі. Цудоўна, што ёсць з каго выбіраць, але як не памыліцца ў гэтым выбары? Ці бывае карысць ад бясплатных сеансаў? Дзе шукаць «свайго» псіхолага? А ёсць шанец дапамагчы сабе самастойна? Задалі гэтыя надзённыя пытанні псіхатэрапеўтцы і коўчыні Агніі Лойцы @agnija_psy .
⠀
⚡️ Артыкул цалкам – з разгорнутымі думкамі і канкрэтнымі лайфхакамі – даступны на 34mag.net.
⠀
#34mag
⚡️ Шмат хто з беларусаў вучыць замежныя мовы і шмат хто сутыкаецца з цяжкасцямі на гэтым шляху: бракуе матывацыі, уседлівасці, часу, зацікаўленасці ці нечага яшчэ. Мы папрасілі нашых сяброў-паліглотаў – антраполага Андрэя Ваз’янава і перакладчыцу Леру Хоціну, каб яны падзяліліся сваімі лайфхакамі па пераадоленні бар’ераў.
⠀
Запрашаем дзяліцца ў каментарах, што працуе ці не працуе асабіста для цябе.
⠀
#34mag
Лэйла Мірзоева пачынала з лаканічнага унісэкс-стрытвіру, а потым пераключылася на сэксуальныя сілуэты ды гатычную эстэтыку. 34mag.net пагутарыў з Лэйлай пра яе брэнды Nowwon @nwwn.studio і Mirzoeva @mirzoevastudio , пра падыходы да працы, модную філасофію і планы прабіцца на еўрапейскія подыумы.
⠀
📍 Размова цалкам – на 34mag.net.
⠀
#34mag
💸 Хочаш папрасіць грашовай падтрымкі ў сваёй аўдыторыі? Знойдуцца пляцоўкі з рознымі інструментамі пад розныя патрэбы.
⠀
⚡️ Мы прааналізавалі папулярныя платформы кшталту Patreon, Buy Me A Coffee, Ko-Fi, адмысловыя сэрвісы для блогераў, краўдфандынг-пляцоўкі і крамы лічбавых тавараў, каб распавесці табе пра камісіі, перавагі і недахопы розных варыянтаў.
⠀
#34mag
⚡️ Аліне Мазавец – 24. Пра сябе яна кажа найперш як пра фатографку, хоць за апошнія гады спектр яе прафесійных ідэнтычнасцяў уражальна пашырыўся. У камандзе «КЛІК» яна расказвае пра беларускіх артыстак і артыстаў, арганізуе ім класныя фотасесіі і нават здымае кліпы. На YouTube яна рэжысуе шоу пра масавую культуру «О(б)суждаем» і прафемінісцкі канал «Максимально», а ў апошнім цяпер працуе і ў кадры.
⠀
⚡️ Чытай тэкст цалкам – на 34mag.net.
⠀
#34mag